Паважаныя глыбачане! Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба і Днём Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Ад усёй душы віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Днём Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Герб і сцяг – важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. Мы павінны шанаваць і захоўваць багатую спадчыну нашых продкаў, разумець унікальнасць і непаўторнасць нашай роднай краіны, паважаць і любіць сваю Радзіму, плённа працаваць і жыць у згодзе.

Няхай гэты дзень стане для кожнага жыхара Глыбоччыны цудоўнай нагодай ганарыцца сваёй сінявокай Беларуссю!

Давайце заўжды шанаваць свае найвялікшыя дзяржаўныя каштоўнасці – герб і сцяг, якія асвячаюць знакавыя падзеі нашага жыцця і напаўняюць сэрцы ўзнёслымі пачуццямі любові да Радзімы.

У гэты светлы вясновы дзень зычым усім здароўя, дабра і плёну ў працы дзеля працвітання роднага краю.

Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта А. М. ШУБСКІ, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В. М. ЦЯЛІЦА

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru