На Глыбоччыне лён пасеялі за сем дзён

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Чарговая працоўная перамога калектыву Мосарскага льнозавода: сяўбу льна завяршылі за сем дзён.

Дырэктар Мосарскага льнозавода Віктар Пятровіч Кейзік, вопытнейшы аграрый, арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці не хавае радасці ад таго, што завяршылі сяўбу льну да Першамая.

–Пачалі сеяць 22 красавіка, а 29-га закончылі, – гаворыць гэты мудры чалавек і кіруючы работнік. – Па 120 гектараў і больш у дзень засявалі, а ў асобныя дні нават і па 140. І ў мінулым годзе ў гэткія ж тэрміны прыкладна сеялі і за 7 дзён ўсе 900 гектараў засявалі. І сёлета гэтак жа аператыўна ўправіліся.

Палову плошчаў (460 га) замежным сортам “Алізэ” засеялі. А другую палову (440 гектараў) – сортам беларускай селекцыі “Грант”. Разлічваем на добры ўраджай.

Увесь сакрэт такой апретыўнай работы ў яе арганізацыі. Вельмі многае залежыць ад дакладнага планавання. Калі ўсё распланавана, прадугледжана, тады і справа рухаецца хутка.

Важкі ўклад у гэту важнейшую і пачэсную справу ўнеслі механізатары Аляксандр Сайкоўскі, Віктар Навіцкі, Сяргей Мурзіч і іншыя. Зрэшты, усе стараліся, усе малайцы.   Віншуем з працоўнай перамогай льнаводаў Глыбоччыны! Наперадзе ў іх – карпатлівая праца, каб лянок рос і красаваўся.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru