Вячаслаў Сабыніч: пільнасць і асцярога – залог здароўя

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Як бы нам не хацелася, але COVID-19, акупіраваўшы планету, пакуль не здае пазіцый. Не ўступае яму і чалавек – жыве, працуе, нараджае дзяцей, пазнае свет… Многія ўжо прызвычаіліся да думкі аб пастаяннай небяспецы і навучыліся з ёй суіснаваць. Гэта сапраўды магчыма пры ўмове, што мы будзем пільнымі, асцярожнымі і з усёй адказнасцю адносіцца да свайго здароўя.

Тэму працягваем з галоўным урачом УАЗ “Глыбоцкая ЦРБ” Вячаславам Вячаслававічам САБЫНІЧАМ.

– Якая сітуацыя з COVID-19 у нашым раёне?

– На сёння на амбулаторным лячэнні ў раённай бальніцы знаходзяцца 146 пацыентаў, а гэта намнога менш, чым іх было ў пік другой хвалі захворвання. Сітуацыя з COVID-19 у раёне ўпраўляемая, небяспекі не выклікае. Устаноўленых паміж першай і другой хвалямі захворвання ў міжраённым інфекцыйным аддзяленні 18 дадатковых кропак кіслароду хапае, крытычных сітуацый у гэтым плане не ўзнікае. Што датычыць трэцяй хвалі захворвання, то яна праходзіць у нашым раёне без павелічэння колькасці хворых.

– Якая сітуацыя з вакцынацыяй у раёне?

– Вакцынацыя пачалася ў лютым 2021 года і праводзіцца прэпаратам расійскай вытворчасці, вядомым як “Спутнік V”. На сёння вакцыніраваны 42% медыцынскіх работнікаў, 21% – педагогаў школ горада і раёна, 41% – работнікаў сфер сацыяльнага абслугоўвання, у іх ліку – сацыяльныя работнікі, і 1% – грамадзян, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту, маюць хранічныя захворванні, але якім па медыцынскіх паказаннях вакцынацыя не забаронена, і яны самі выказваюць такое жаданне.

– Што параіце жыхарам раёна ў цяперашняй сітуацыі? – Раю не ігнараваць меры перасцярогі, такія, як масачны рэжым, сацыяльнае дыстанцыраванне. Часцей мыйце рукі, старайцеся быць больш на свежым паветры, не аслабляйце арганізм стрэсамі. Памятайце, што ўмацаванню імунітэту спрыяе здаровы лад жыцця, здаровы сон і харчаванне, разумнае спалучэнне рэжыму работы і адпачынку. Ну і вядома ж, вы можаце прайсці вакцынацыю.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru