Глыбоччына турыстычная: “Індзейскі экспрэс” запрашае

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

23-25 красавіка ў Мінску ў Нацыянальным выставачным цэнтры “Белэкспа” праходзіў XXIII міжнародны кірмаш турысцкіх паслуг “Адпачынак-2021”. Удзел у ім сёлета прынялі і прадстаўнікі Глыбоччыны турыстычнай  – санаторна-курортны комплекс “Пліса”,  філіял “Чачалі” ААТ “Глыбоцкі МКК”, аграсядзібы “Краіна  мар” і “Утрына”.

Пра  адпачынак на Глыбоччыне расказвала гаспадыня аграэкасядзібы “Краіна мар” і сыравар Аксана Лашкевіч. Ала Галай рэкламавала аграсядзібы,  аб’яднаныя ў спажывецкі кааператыў “Вялесаў шлях”.  Супрацоўнікі філіяла “Чачалі” прадстаўлялі пакет універсальных рознапланавых паслуг і частавалі наведвальнікаў кірмашу фірменнымі стравамі і вішнёвай згушчонкай. Прадстаўленне аграэкасядзібы “Утрына” падпадае пад апісанне “эксклюзіўнае і крэатыўнае”. На гэты раз яны шакіравалі прысутных, прывёўшы ў выставачны цэнтр сабак-хаскі, развядзеннем якіх займаюцца, і заінтрыгавалі гледачоў анімацыйнай праграмай “Індзейскі экспрэс”. Іхняя прапанова зацікавіла беларускую спявачку Алену Ланскую, якая выказала жаданне ў бліжэйшы час пабываць на Глыбоччыне.

Падрабязней чытайце ў бліжэйшых нумарах “Весніка Глыбоччыны”.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru