У дзень Зямлі 22 красавіка на тэрыторыі Мосарскага культурна-дэндралагічнага комплекса (КДК) высадзіўся працоўны дэсант.

Шматдзетныя сем’і Міхмель, Апяцёнкаў, Бекішаў, Маслёных, Жукоў, Карабёнкаў з Глыбокага, Петрунова. Мярэцкіх і Мосара, актывісты грамадскіх арганізацый, супрацоўнікі раённага гісторыка-этнаграфічнага музея і філіяла Мосарскага КДК пры ўдзеле старшыні раённага Савета дэпутатаў Веры Цяліца, намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Тарасевіч, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы Таццяны Працук і спецыяліста раённага камітэта Алесі Шыпіла высадзілі ў скверы сям’і 10 клёнікаў, цёрн для жывой загародкі, а ўздоўж Крыжовай алеі — 30 вербаў. Саджанцы для гэтых мэт выдзеліў Глыбоцкі доследны лясгас.

У той дзень удзельнікі мерапрыемства пабывалі ў парафіяльным музеі, створаным яшчэ пры жыцці ксяндзом Ёзасам Булькам. Экскурсію па якім правяла Марыя Ткачонак.















Больш падрабязна чытайце ў суботнім нумары “Весніка Глыбоччыны”.