20 красавіка работнікі брыгады добраўпарадкавання УП ЖКГ рабілі ямачны рамонт вуліцы Чырвонаармейскай, а брыгада будаўнічага ўчастка гэтага прадпрыемства пад кіраўніцтвам брыгадзіра Алега Вашчонка, закончыўшы рамонт участка тратуара па вуліцы Крупскай, працавала на вуліцы Вольнай. Дарожны камень завезены на аб’ект, і зранку 21 красавіка там шчыравалі Юрый Нікіцін, Валерый Артамонаў, Аляксандр Капшуль і Аляксандр Рыжанькі. Новы тратуар будзе пакладзены на ўчастку вуліцы Крупскай, па Вольнай ад вуліцы Гагарына да перакрыжавання з Савецкай. На правядзенне работ са сродкаў рэспубліканскага бюджэту выдзелены 100 тысяч рублёў. Добраўпарадкаванне тратуарнай дарожкі вядзецца таксама ля магазіна “Белвест” па вуліцы Энгельса.



