Работнікі Глыбоцкага ГДК і іх дзеці: “За бяспеку – разам!”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

14 красавіка ў рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку – разам!” у  гарадскім Доме культуры прайшло тэматычнае мерапрыемства, у якім удзельнічалі супрацоўнікі сферы культуры і іх дзеці.

Перад прысутнымі выступілі спецыялісты  раённага аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Глыбоцкага міжраённага аддзялення “Энерганагляд” РУП “Віцебскэнерга”, УП “Віцебскае прадпрыемства супрацьпажарных работ Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага абхяднання Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, ВУ “Глыбокаегаз”.

Інспектары інспекцыі нагляду і  прафілактыкі раённага аддзела МНС  і пажарнікі  дэманстравалі прысутным сродкі пажаратушэння,  а абсталяванне і спецапаратуру для  ўстанаўлення месц уцечак і ліквідацыі надзвычайных сітуацый –  работнікі ВУ “Глыбокаегаз”.

Быў паказаны тэматычны відэафільм, праведзены тэст-апытанні на веданне  дзецьмі правілаў пажарнай бяспекі. За правільныя адказы юныя ўдзельнікі атрымалі памяткі, буклеты, закладкі і іншую друкаваную прадукцыю з карыснай інфармацыяй па ўзнятай тэме.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru