Пачалося раённае спаборніцтва маладых механізатараў «Лепшы па прафесіі», задзейнічаных у пасяўной кампаніі 2021 года ва ўзросце да 31 года (на 01.04.2021). Арганізатарамі спаборніцтва з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама, райкам ГА «БРСМ» і райкам прафсаюзаў АПК.

У раённым спаборніцтве сярод маладых механізатараў, будуць вызначаны пераможцы ў трох намінацыях: «падрыхтоўка глебы», «унясенне ўгнаенняў», «сяўба».
На ўдзел у спаборніцтве заяўлены 20 маладых механізатараў з 8 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У прыватнасці, у падрыхтоўцы глебы будуць удзельнічаць 15 маладых механізатараў з 8 гаспадарак, на ўнясенні ўгнаенняў – 4 механізатары з 4 гаспадарак, на сяўбе – 3 механізатары з 2 гаспадарак.
Пераможцы будуць узнагароджаны каштоўны падарункамі і граматамі.
Т. ПРАЦУК, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.