Вера Цяліца сустрэлася з вучнямі Глыбоцкай раённай гімназіі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Мерапрыемства на тэму “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”, прымеркаванае да Дня аб’яднання  народаў Беларусі і Расіі, арганізаванае ў рамках рэспубліканскага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” прайшло 25 сакавіка ў раённай гімназіі.

Перад вучнямі 9-11 класаў выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца.

Яна расказала аб  супрацоўніцтве і сяброўскіх сувязях нашага раёна з абласцямі,  гарадамі, рэгіёнамі  і пасяленнямі Расійскай Федэрацыі, накірунках сумеснай работы, фінансавых выніках гандлёвага супрацоўніцтва, аб фестывалях і праектах, якія рэалізуе моладзь дзвюх краін.

Вера Міхайлаўна ўручыла вучням  9 ”А” і 9 ”Б” класаў падаруначнае выданне кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” , заклікала іх старанна вучыцца,  быць патрыётамі  сваёй краіны і ў будучым, стаўшы спецыялістамі, садзейнічаць развіццю  і росквіту роднай Глыбоччыны.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru