Стартаваў конкурс для глыбоцкіх пчалаводаў

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Конкурс інавацыйных ідэй у сферы пчалярства, што выкарыстоўваюцца ў дзейнасці фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак, пройдзе ў рамках Еўрапейскага праекта “Стварэнне Цэнтра прасоўвання і падтрымкі прадпрымальніцтва і інавацый у Глыбоцкім раёне, Віцебская вобласць, Беларусь”.

Фото использовано в качестве иллюстрации.

— Удзельнікам прапануюцца намінацыі “Лепшы старт”, “Экапасека” ва ўстойлівым развіцці”, “Інавацыйны прадукт  ці паслуга ў сферы пчалярства”, “Інавацыйная тэхналогія на пасецы”, “Інавацыйныя падыходы ў рэалізацыі пчала прадукта”. Удзельнічаць у конкурсе могуць пчалаводы і тыя, хто  плануе займаецца гэтай дзейнасцю  на Глыбоччыне і  на сумежных з нашым раёнам тэрыторыях. Заяўкі ў адвольнай форме прымаем з 15 сакавіка па вуліцы Маскоўскай, 2 у Глыбокім  ці на электронны адрас start-up@glubokoe-cppi.by, — гаворыць каардынатар праекта Міхаіл Арэхаў. – Пераможцы атрымаюць узнагароды ў жніўні  падчас раённага свята “Мядовы Спас”. Калі будуць пытанні, тэлефануйце:  8(029)7145154, 8(029)5115359, 8(033)3085273.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru