Жыхары Глыбоччыны могуць стаць удзельнікамі акцыі “Разам – за зялёную Беларусь!”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...
Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі.

— Сёлета глыбачане і вяскоўцы змогуць прыняць удзел у добраўпарадкаванні сваіх населеных пунктаў, вуліц, плошчаў, уласных двароў, пасадзіць там любімыя дрэвы ці кусты. У ходзе арганізаванага на Глыбоччыне збору прапаноў кожны зможа ўнесці сваю аб тым, дзе найлепшыя месцы для пасадак дрэў і кустоў на землях агульнага карыстання населеных пунктаў, —  гаворыць галоўны спецыяліст  раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя  Артур Гапанёнак. – Усе прапановы грамадзян  прааналізуюць супрацоўнікі аддзела па архітэктуры і будаўніцтве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы райвыканкама, і паведамяць  заяўляльнікам пра выбраныя для пасадак месцы, даты пасадак у кожным раёне горада і ў сельскіх населеных пунктах. 

Не заставайцеся раўнадушнымі, далучайцеся да экалагічных акцый і мерапрыемстваў. Разам мы зробім Беларусь зялёнай, прыгожай, чыстай і здаровай!

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru