Летась на вадаёмах краіны ў 17 аварыйных выпадках, звязаных з эксплуатацыяй маламерных суднаў, загінулі 15 чалавек. На Віцебшчыне адбылося 5 аварый, якія сталі смяротнымі для 6 яе жыхароў.

— Прычына гібелі людзей — ігнараванне элементарных мер бяспекі. Уладальнікі не праходзяць тэхнічны агляд суднаў, не маюць адпаведнага заключэння спецыялістаў аб іх спраўнасці і сродкаў выратавання, перавышаюць грузапад’ёмнасць суднаў, упраўляюць маторнымі людкамі з магутнасцю рухавіка большай за 3,7 кілават (5 конскіх сіл) без пасведчання на права кіравання, — гаворыць інспектар Глыбоцкага ўчастка дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах МНС Уладзімір Прыстаўка. – Нагадваю, што адміністрацыйныя працэдуры па аказанні дзяржаўнай рэгістрацыі, тэхнічнага агляду маламерных суднаў, па навучанні ўпраўленню імі праводзяцца ў Глыбоцкім райаддзеле МНС па вул. Маскоўскай, 128а. За інфармацыяй звяртайцеся па тэлефонах: 8 (02156) 59890, + 375 (29) 2971310