Слова — дэлегату Усебеларускага народнага сходу: Віктар Іванавіч Васюковіч

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Выпускнік СШ №3 глыбачанін Віктар Васюковіч тры дзесяцігоддзі прысвяціў службе ў органах унутраных спраў. Працоўную біяграфію пачынаў у аддзяленні па ахове ўстаноў Дзяржбанка ў г.п. Шаркаўшчына. Скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Працаваў у аддзяленні па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю, быў першым намеснікам начальніка – начальнікам крымінальнай міліцыі Глыбоцкага РАУС. Восем гадоў узначальваў райаддзел. Узнагароджаны медалямі “За бездакорную службу” III і II ступеняў. Цяпер Віктар Іванавіч – дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу.

Віктар Іванавіч Васюковіч.

Ён змалку хацеў прыносіць карысць людзям, таму і не дзіўна, што пасля школы падаваў дакументы ў медыцынскі інстытут. Доктарам не стаў. Тры дзясяткі гадоў стаяў на ахове бяспекі і правапарадку. Служба дні і ночы, якую нёс Віктар Іванавіч, была патрэбнай людзям. Калі прыйшоў час зняць міліцэйскі мундзір, Віктар Іванавіч знайшоў прымяненне сваёй актыўнасці, вопыту і ўменням: перайшоў у сферу сацыяльнага абслугоўвання. І хоць змяніў від і форму дзейнасці, яе сутнасць засталася ранейшай: з’яўляючыся правадніком дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, ён садзейнічае таму, каб жыццё састарэлых, хворых, нямоглых людзей было больш забяспечаным і камфортным.

– Тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання ўжо дваццаць гадоў, і ўвесь гэты час яго супрацоўнікі дапамагаюць жыхарам раёна, якія аказаліся ў складаных жыццёвых сітуацыях. Накірункі і формы дапамогі ў залежнасці ад сітуацыі розныя, але галоўнае, што дзяржава падтрымлівае кожнага, хто не ў сілах самастойна справіцца з праблемамі. Інваліды, састарэлыя, хворыя, нямоглыя людзі, адзінокія і адзінока пражываючыя гараджане і вяскоўцы, грамадзяне, якія пацярпелі ад п с і х а ф і з і ч н а га насілля ў сям’і, злачыннай дзейнасці ці стыхійных бедстваў, сталі ахвярамі гандлю людзьмі, вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, лячэбна-працоўных прафілакторыяў і не маюць ні працы, ні прытулку, ш м а т д з е т н ы я сем’і, матулі-адзіночкі – усе гэтыя пералічаныя катэгорыі насельніцтва з’яўляюцца аб’ектамі дзяржаўнага клопату і ўвагі, – гаворыць Віктар Іванавіч. – Каб не быць галаслоўным, скажу, напрыклад, што летась з раённага бюджэту на выплату дзяржаўнай сацыяльнай адраснай, матэрыяльнай і дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей да двухгадовага ўзросту, было выдзелена 468 366 рублёў.

Трэба сказаць, што тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання прадстаўляе для бясплатнага карыстання састарэлым грамадзянам тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі і міні-трэнажоры для ўмацавання здароўя. Спецыялісты цэнтра аказваюць вяскоўцам і гараджанам сацыяльныя паслугі на даму, кансультатыўную дапамогу, транспартныя, паслугі суправаджэння для інвалідаў і паслуги часовага прытулку, прапануюць паслугі сядзелак і асістэнтаў. Тут развіваюць валанцёрскі рух, займаюцца працоўнай рэабілітацыяй інвалідаў, гурткова-клубнай дзейнасцю, цікава і з карысцю займаюць вольны час падапечных.

– Усяго пад крылом сацыяльнай апекі ТЦСАН – 17 240 жыхароў Глыбоччыны. Нават у складаных умовах пандэміі не зменшылі колькасць грамадзян, якія знаходзяцца на нашым абслугоўванні, і не знізілі якасць аказваемых паслуг. Па-ранейшаму шукаем альтэрнатыўныя крыніцы фінансавання і сацыяльных партнёраў, прыцягваем пазабюджэтныя сродкі цэнтра і Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва для рэалізацыі намечаных планаў, – гаворыць Віктар Васюковіч. – Сёлета плануем закончыць рамонт часткі ддзялення для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання, на перспектыву – зрабіць спартыўную залу для фізічнай рэабілітацыі. У 2021-2023 гадах будзем паэтапна праводзіць мерапрыемствы ў рамках праграмы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў, пасля праведзенага маніторынгу больш актыўна зоймемся развіццём здольнасцей інвалідаў, якія абмежаваны сценамі ўласнага дому і працэнт іх сацыялізацыі ў грамадства пакуль крыху большы за нуль.

Як дэлегат VI Усебеларускага сходу, Віктар Васюковіч лічыць, што для больш эфектыўнай работы сацыяльнай сферы раёна трэба як мага больш прадстаўляць непрацаздольным грамадзянам розных сацыяльных паслуг, уключаючы суправаджальнае пражыванне; прадумаць стварэнне пры цэнтры гаспадарчай групы, работнікі якой будуць аказваць некваліфікаваныя паслугі грамадзянам з ліку наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў; удасканальваць работу валанцёраў па іх доглядзе за інвалідамі і пажылымі грамадзянамі; укараняць новыя тэхналогіі ў рабоце з інвалідамі, арганізоўваць іх адаптацыю да працоўнай дзейнасці і ўдзел у грамадскіх работах; укараняць інавацыйныя формы работы па жыццеўладкаванні састарэлых людзей, такія, як замяшчальная сям’я, сумеснае пражыванне, дамы зімоўкі, пашыраць сувязі з прадпрыемствамі і арганізацыямі ўсіх форм уласнасці, дабрачыннымі фондамі для рэалізацыі сацыяльных праектаў. Кіраўнік упэўнены, што пытанні сацыяльнай накіраванасці ў абавязковым парадку будуць узняты і разгледжаны на рэспубліканскім форуме.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru