Глыбоцкі райпаліўзбыт рэалізуе дровы і брыкет насельніцтву

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

«Зіма ўзяла перадышку, але  паліва яшчэ спатрэбіцца«

Напужаўшы  моцнымі  маразамі, зіма ўзяла перадышку, але гэта не значыць, што паўзу ў набыцці паліва павінны браць і людзі.

Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі.

— У снежні мінулага года ў нас было шмат заказаў на брыкет і дровы, бо па-першае, былі маразы большыя за 25 градусаў, а па-другое —  заканчваўся год, і калі  вызначаную норму не ўзяць, яна прападала. У такой сітуацыі задаволіць усе заяўкі было даволі праблематычна, таму просім жыхароў горада і раёна не глядзець на пацяпленне і не адкладваць пакупку паліва да чарговых замаразкаў, — гаворыць в. а. дырэктара   Глыбоцкага філіяла  АУП “Віцебскаблпаліва”  Эдгар Ціховіч.  – Мы выдавалі ўсім домаўладальнікам на рукі паліўныя кніжкі з указанымі тэрмінамі пакупкі паліва, але цяпер і брыкет, і дровы ў наяўнасці ёсць, таму выдзеленую норму адпусцім усім, хто мае ў гэтым патрэбу – звяртайцеся!

Са слоў спецыяліста, летась  гарпаліўзбыт рэалізаваў насельніцтву 4 908 тон брыкету і 9 564 метры кубічныя дроў і забяспечыў палівам 3 322 домаўладанні. Павялічаным попытам карыстаюцца  ў заказчыкаў пілаваныя і шчапаныя дровы. — Калі гаварыць пра год сёлетні, то яго плюсы ў тым, што адпускная цана на паліва не змянілася: з улікам дзяржаўнай датацыі тона брыкету каштуе 24 рублі 10 капеек, а кубаметр дроў —  8 рублёў 60 капеек. Нормы паліва таксама не зменшыліся: брыкету на адно домаўладанне адпускаем 3,5 тоны, дроў – 4,9 метраў кубічных. Па-ранейшаму з раённага бюджэту выдзяляецца датацыя на ўдзешаўленне паліва для насельніцтва. Летась гарпаліўзбыт  выкарыстаў 822 тысячы рублёў, сёлета датацыя складае 844,8 тысячы рублёў, што  на 22,8 тысячы рублёў больш за мінулагодні перыяд,  — тлумачыць  Эдгар Станіслававіч. – Калі гаварыць пра пачатак студзеня, то ён  быў даволі актыўным у плане заказаў. На 25 чысла мы прадалі насельніцтву 342 тоны брыкету і 326 кубаметраў дроў, што складае 100% выканне плана ў параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru