На Глыбоччыне з рабочым візітам пабываў Іван Лаўрыновіч

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

28 студзеня ў Глыбоцкім раёне  пабывалі намеснік  міністра  працы і сацыяльнай абароны  Рэспублікі Беларусь Іван Лаўрыновіч і  намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка. Удзел у абмеркаванні надзённых пытанняў  прынялі  старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца і намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч.

У ходзе візіту  госці пазнаёміліся з работай  аб’ектаў  сацыяльнай сферы.  Іван Антонавіч і Вера Мікалаеўна наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Глыбоцкі  псіханеўралагічны дом-інтэрнат  для састарэлых і інвалідаў. Аб рабоце, дасягненнях і надзённых пытаннях гаварылі  намеснік дырэктара ТЦСАН Таццяна Плюта, загадчыкі вышэй згаданых аддзяленняў  Алена Кірылава і Вольга Шаўчонак, дырэктар дома-інтэрната Клеапатра Супранёнак.

Важным момантам  знаходжання  Івана Антонавіча на малой радзіме стаў яго ўдзел у мерапрыемстве “Беларуская навука – у нагу з часам”, якое падрыхтавалі вучні Удзелаўскай СШ у рамках рэспубліканскага  праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”. У дыялогу на актуальныя тэмы сучаснасці  ўдзельнічалі Іван Лаўрыновіч, Вера Цяліца, Таццяна Тарасевіч, старшыня Удзелаўскага сельвыканкама Віктар Карман, дырэктар Удзелаўскай СШ Валянцін Шыпко, намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Алена Протас,  старшакласнікі, пераможцы прадметных алімпіяд, удзельнікі і дыпламанты абласных і рэспубліканскіх праектаў Антон Сямашка, Аляксандр Гушчонак, Алёна Кушнярэвіч, Крысціна Шпец, Маша Давыдзёнак і іх аднакласнікі.

Іван Антонавіч, які 35 гадоў назад быў выпускніком Удзелаўскай школы, пакінуў запіс у кнізе пажаданняў, сфатаграфаваўся з удзельнікамі дыялогавай пляцоўкі, пажадаў  землякам і моладзі роднага краю быць патрыётамі, добра вучыцца і старацца, каб атрыманыя імі веды прынеслі карысць бацькаўшчыне.

Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў №9 газеты “Веснік Глыбоччыны”  за 3 лютага.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru