Якім быў 2020 год для глыбачан? Кароткае апытанне

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (4 оценок, среднее: 4,00 из 5)
Загрузка...

Высакосны год  закончыўся. Нягледзячы на  небяспеку ў сувязі з пандэміяй, жыхары раёна працавалі, жаніліся і выходзілі замуж, нараджалі дзяцей,   жылі з верай, што ўсё будзе добра.

Напярэдадні Новага года мы прапанавалі глыбачанам розных прафесій  уявіць сябе мастакамі і намаляваць карціну адышоўшага 2020 года.  Атрымалася шчыра, арыгінальна, па-філасофску мудра і нечакана творча.

Святлана Мадэль, загадчыца булачнай №1 філіяла “Глыбоцкі хлебазавод” родам з Параф’янава.  Пачынала працаваць таваразнаўцам у Докшыцкім райспажыўтаварыстве. З задавальненнем удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці: спявала, танцавала, выступала ў міні-сцэнках і з вершамі ўласнага сачынення — творчая жылка перадалася  ёй ад мамы Марыі Люцыянаўны Супранёнак. Дванаццаць гадоў назад Святлана Васільеўна пераехала на Глыбоччыну адкуль родам яе муж.

—Цяпер я не Супранёнак, а Мадэль. Не  тая, што дэфіліруе на подыуме, а тая, што носіць такое прозвішча. Мне замуж  варта было  выходзіць толькі з-за аднаго  гучнага прозвішча, — жартуе жанчына.

Святлана Васільеўна – адна з лепшых работнікаў філіяла, занесена на Дошку гонару прадпрыемства. Кожны дзень  прадае сотні кілаграмаў свежага смачнага духмянага хлеба, які ўсяму галава і лічыць, што яе прафесія важная і патрэбная.

—Зярнятка,  спелы каласок і спечаны духмяны  бохан займаюць на маім малюнку галоўнае месца. Яны  — сімвал   працягу жыцця, якое, нягледзячы на складанасці і перашкоды, трэба ўспрымаць з аптымізмам, — кажа   Святлана Мадэль, якая экспромтам напісала вершы да карціны.

Если  б дали кисть и краски,
Предложили тонкий холст,
Я вот так нарисовала б
Уходящий этот год.

Из земли навстречу солнцу
Тянет ручки стебелёк.
Хлещет дождь, ветра сгибают,
Но не сломят колосок!

Хлебом быть его призванье,
Нести силу и тепло,
Питать тело, крепить душу
Как бы в жизни не везло.

Люди! Нам нельзя сдаваться,
Нельзя руки опускать.
Любить, ценить всех тех, кто рядом
И никогда не унывать!

Жанна Сташкевіч, інспектар  раённага аддзела  Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва па спецыяльнасці – бухгалтар. Многія глыбачане  ведаюць яе, як выдатную спявачку, удзельніцу народнага ансамбля народнай песні “Крынічанька”, без якога не абыходзіцца ніводнае свята на Глыбоччыне.  Нават калі Жанна захварэла і была ў бальніцы, яна не прапусціла рэпетыцыю новай песні  —  падпявала сваім дзяўчатам анлайн.

—Век камп’ютарызацыі раз’яднаў людзей.  Многія людзі ў прамым сэнсе слова жывуць у сацыяльных сетках,  давяраюць свае тайны камп’ютарным сябрам, з імі абмяркоўваюць патаемнае і паўсядзённае, але… Паверце: калі прыйдзе бяда,   ад соцень “сеткавых” сяброў  паратунку вы не дачакаецеся. Падставяць плячо,  дапамогуць справай і словам тыя, хто побач з вамі, а не на тым баку экрана. Ад прыгожых слоў, узятых з камп’ютара, вее холадам,  а душу  да слёз  кранаюць, можа, не такія гладкія і шчырыя, але тыя,  якія чуеш ад родных людзей  і не ў віртуальнай рэальнасці.  Каб я была мастаком, намалявала б сонейка, якое лічу сімвалам дабрыні. Яно сваімі праменьчыкамі, як  рукамі, гарнула б да сябе людзей, напаўняла  сэрцы шчырасцю, цеплынёй, спагадай,   якія цяпер у дэфіцыце.

Нэля Баравік, дырэктар  Глыбоцкага  занальнага архіва, захоўвае мінулае дзеля будучых пакаленняў.  Яна – таленавітая  мастачка са сваім асаблівым поглядам на жыццё. Удзельніца раённых і рэспубліканскіх творчых выстаў-конкурсаў, чалавек крэатыўных ідэй, які не баіцца новых і нязведаных шляхоў.

— Адыходзячы год  выдаўся нялёгкім,  але скажу, што ён быў нашым прэзентам. У перакладзе   слова “Прэзент” – мае два значэнні: мінулы час і падарунак. У сувязі з гэтым хачу працытаваць  мудрае выказванне “Прошлое — забыто, будущее – сокрыто, а настоящее – даровано”. І мы павінны цаніць яго, як самы каштоўны падарунак, бо якое б не было сёння – яно ў нас ёсць, а ці будзе заўтра – невядома. Усіх  нас, людзей розных узростаў, аб’ядноўвае сёння, і мы абавязаны дзячыць за такі бясцэнны падарунак:  напаўняць дні добрымі справамі, душэўным цяплом, рабіць карыснае і патрэбнае дзеля другіх,  пазнаваць і  вучыцца.

Валянціна Хрысталовіч (на здымку з дачкой Анастасіяй Грамыка) —  начальнік групы па разлікова-пашпартным абслугоўванні КВУП “Віцебскі абласны разлікова-даведачны цэнтр”.  Яна ведае адказным і клопатным участкам работы – аплатай за камунальныя паслугі. Кожны яе дзень пачынаецца з  лічбаў і справаздач, перапоўнены тэлефоннымі званкамі, заявамі і зваротамі  людзей. Як кажа жанчына, на рабоце ёй  — не да творчасці.

—Але калі ўявіць, што я мастачка, то на маёй карціне  была б жанчына ў акружэнні дзяцей: жанчына-маці, гаспадыня,  галоўная місія якой на гэтай зямлі – працягваць род чалавечы. У  жанчыне на малюнку  я пазнаю сябе — шчаслівую маму і бабулю. Гэты год пачаўся з добрай навіны – вясна была асветлена нараджэннем унучка Алёшкі, а закончыўся год – 10-гадовым юбілеем  унука Даніка.  Сёлета наша сям’я папоўнілася, я ў чацвёрты раз стала бабуляй, адчула шчасце, трымаючы на руках маленькае  жыццё. Хачу, каб  над мамачкамі і дзеткамі заўсёды свяціла яснае сонейка, было чыстае неба, каб іх жыццё было кветкавым і яркім.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru