Вызначаны месцы ўстаноўкі еўракантэйнераў ў Глыбокім. Што павінны ведаць домаўладальнікі?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Мы ўжо пісалі аб тым, што для Глыбокага за 130 тысяч рублёў, выдзеленых дзяржаўным прадпрыемствам “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў”, былі закуплены і завезены 1880 еўракантэйнераў ёмістасцю 120 і 240 літраў для раздзельнага збору бытавых адходаў.

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

—Ужо вызначаны месцы іх установак  у прыватных домаўладаннях па вуліцах Клімянка, Бядулі, Адамовіча, Дубровіча, Купальскай, Славянскай, Каліноўскага, Шмырова, Дружбы, Шагала, Гвардзейскай, Багдановіча, Скарыны, Ляшонка, 30 год Перамогі, М. Казея, Валадарскага, Машэрава, Жукава, Сухога, Драздовіча, Лугавой, Праўды, Завадской, Будаўнікоў і ў дамах па завулках 3 і 4 Савецкі, Шмырова, Вольны і Саўгасны, —  гаворыць начальнік участка па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі УП ЖКГ Леанід Корнышаў. – Жыхарам вышэй названых вуліц і завулкаў будуць перададзены ва ўласнае карыстанне на бязвыплатнай аснове (бясплатна) па два рознакаляровыя еўракантэйнеры для раздзельнага збору  бытавых адходаў. Кантэйнер шэрага колеру прызначаны для змешаных цвёрдых камунальных адходаў, чырвонага  – для другасных матэрыяльных рэсурсаў: шкла, пластмасы, макулатуры, тары з-пад бытавой хіміі, вырабаў з цвёрдай пластмасы. Трэба ведаць, што ў чырвоны кантэйнер нельга выкідваць пластыкавы аднаразовы  посуд,  бамперы, скрынкі, вёдры, тазы, корпусы ад тэлевізараў і камп’ютараў, сайдынг і тыя адходы, якія не з’яўляюцца другаснай сыравінай.

Па меры  напаўнення кантэйнераў  гаспадары  будуць выстаўляць іх ля сваіх дамоў, а спецаўтамабіль забіраць па раней устаноўленым графіку. За кантэйнеры грамадзяне плаціць не будуць, але пасля перадачы іх  ім ва ўласнасць, адказнасць за іх стан, захаванасць, рамонт будуць несці самі гаспадары. Аплата за вываз кантэйнераў не мяняецца: тарыфы застануцца такімі, як і пры цяперашнім зборы адходаў.

—Просім  домаўладальнікаў пералічаных вуліц і завулкаў не чакаць пакуль нашы спецыялісты прыйдуць да вас дамоў заключаць дагаворы, а зрабіць гэта самім на працягу студзеня-лютага 2021 года. Дагаворы можна будзе заключыць на 2 паверсе гасцініцы па вуліцы Маскоўскай,9, у дыспетчарскай  і адміністрацыйным будынку УП ЖКГ па завулку Ламаносава, 9. Нават калі вы абмежаваны ў свабодным часе, зрабіць гэта можна і пасля работы, і ў выхадныя дні –  гасцініца і дыспетчарская УП ЖКГ працуюць кругласутачна. Дагаворы заключаем толькі з домаўладальнікамі, якія павінны мець пры сабе пашпарт для пацвярджэння асобы, — тлумачыць начальнік аддзела маркетынгу УП ЖКГ Наталля Лаўцэвіч. – З  пытаннямі і за кансультацыяй звяртайцеся па тэлефонах 2-15-66, 2-15-36.  

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru