1880 еўракантэйнераў установяць у прыватным сектары Глыбокага

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

На 130 тысяч рублёў, выдзеленых дзяржаўным прадпрыемствам  “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў”, было закуплена 1880 еўракантэйнераў ёмістасцю 120 і 240 літраў. У канцы снежня яны былі дастаўлены  ў  Глыбоцкую жыллёва-камунальную гаспадарку.

Еўракантэйнеры для раздзельнага збору адходаў бытавой жыццядзейнасці, пластыку, шкла і паперы будуць устаноўлены ў мікрараёнах прыватнай  гарадской забудовы. З домаўладальнікамі заключаць дагаворы бязвыплатнага карыстання. На вывазе адходаў па ўстаноўленым графіку будуць задзейнічаны два спецаўтамабілі.

Па словах дырэктара УП ЖКГ Сяргея Кашмілы, раздзельны збор адходаў  прывучае грамадзян да адказнасці і  дысцыплінаванасці ў плане экалагічнай бяспекі, значна эканоміць дзяржаўныя сродкі і  час  на  іх сартыроўку.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru