Паглядзіце, якую выставу арганізавалі ў Глыбоцкім занальным архіве

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (5 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

«Дыяментавая мазаіка». Выставу работ пад такой назвай падрыхтавалі супрацоўнікі  занальнага дзяржаўнага архіва пад кіраўніцтвам Нэлі Баравік.

—Ідэя  Нэлі Аляксандраўны сустракаць Новы год і Каляды крэатыўна і творча знайшла падтрымку ў  калег, і ўжо не першы год  яны разам са сваім кіраўніком  актыўна  вырабляюць цудоўныя карціны — партрэты, пейзажы, нацюрморты, якія радуюць вока і напаўняюць святлом душу.

У сёлетнім творчым марафоне па прыкладзе  Нэлі Баравік прынялі ўдзел  Валянціна Скіпар,  Сняжана Ляхава, Святлана Пучынская, Мая Багацкая, Наталля Мурзіч, а таксама сямейныя дуэты і трыа: Таццяна Аўласава з дачкой Вольгай,  Аліна Юргель з дачкой Елізаветай,  Алена Лаўрыновіч з сынамі, Тамара Саланінка з унучкай Янай. Коцікі, коні, мядзведзь у заснежаным лесе, акіян з пальмамі на беразе, яркія букеты – падарунак сонечнага лета,  сяброўскія кампаніі і  рамантычныя закаханыя пары – усё гэта з душой, немалым цярпеннем і ўседлівасцю зрабілі  ўмелыя рукі архівістаў.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru