Глыбоцкі праект “Лялька.Бай” – у ліку прызёраў у рэспубліцы

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

22 снежня ў Мінску прайшла  цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў арганізаваны  дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ).

На ёй прысутнічала і дэлегацыя   Глыбоцкага Цэнтра дзяцей і моладзі — выхаванцы  Юлія Атопкіна, Аксана Рудак, Любоў Рагіла,   педагогі Зоя Касцюкевіч і Аксана Шпакава. У намінацыі “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект”,  “Лялька.Бай”  Цэнтра дзяцей і моладзі  заняла ганаровае III месца. Творчай камандзе з Глыбокага быў уручаны Дыплом ДКНТ,  кубак і сертыфікат на суму 15 тысяч 417 рублёў. Грошы выдзелены для далейшай камерцыялізацыі праекта – для  арганізацыі вытворчасці па вырабе лялек і іх рэалізацыі.

Метадыст Цэнтра дзяцей і моладзі Аксана Шпакава  атрымала Падзяку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ў адукацыйным працэсе. Віншуем!

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru