Прадстаўнікі Міністэрства аховы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і кіраўнікі ААТ “Глыбоцкі аграсервіс”, УП “Мнюта” і ДП “Ломашы-Агра” падпісалі пагадненне з польскай кампаніяй Geocoma на вываз і абясшкоджванне непрыдатных пестыцыдаў.

Падпісанне прайшло ў рамкахпраекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Устойлівае ўпраўленне стойкімі агранічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі” ГЭФ-6.
У нашым раёне такія склады адходаў знаходзяцца ў ААТ “Глыбоцкі аграсервіс”, УП “Мнюта” і ДП “Ломашы-Агра”, на іх захоўваюцца 6,50 тон непрыдатных пестыцыдаў. Дзякуючы падпісанаму пагадненню, выканаўца, польская кампанія “Geocoma”, якая выйграла па выніках конкурсу права на вываз і абясшкоджанне адходаў, забяспечыць пераўпакоўку пестыцыдаў і іх транспамежную перавозку ў Германію. Нямецкія заводы, такія як «AVG» і «REMONDIS-SAVA», з’яўляюцца партнёрамі кампаніі“Geocoma” і на іх па экалагічна чыстай тэхналогіі ў 2021 годзе будуць знішчаны ўсе непрыгодныя пестыцыды Віцебскай і Гродзенскай абласцей, — сказаў галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Артур Гапанёнак.