Беспрацоўным жыхарам Глыбоччыны дапаможа аддзел занятасці

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Аддзел занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама дапамагае выпускнікам школ, якія не сталі студэнтамі; грамадзянам, якія па розных прычынах засталіся без  працы; тым, хто хоча адкрыць сваю справу, але не мае для гэтага стартавага капіталу; жадаючым  змяніць месца жыхарства ў сувязі з выгаднай рабочай прапановай і тым, хто хоча перавучыцца на другую спецыяльнасць.

Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі.

У ліку прафесій, якія могуць атрымаць беспрацоўныя, — аператары ЭВМ, майстры па манікюру, цырульнікі, повары, вальшчыкі лесу, бухгалтары, машыністы (качагары) кацельняў.  Сёлета за год  прафесійную падрыхтоўку  прайшлі 16 чалавек. Ім дзяржава аплачвала навучанне, пражыванне і стыпендыю. На гэтыя мэты  зрасходвана 2 568 рублёў.

Акрамя гэтага, дзяржаўную дапамогу ў форме субсідый на суму 10 898 рублёў для адкрыцця сваёй справы атрымалі сёлета   трое грамадзян. Адзін распачаў кузнечную справу, другі аказвае рэстаранныя паслугі, трэці – паслугі таксі. У сувязі з атрыманнем  рабочай прапановы,  сям’я з Удзеласкага сельсавета пераехала на месца жыхарства ў Лагойскі раён, а да нас  прыехала работніца з Віцебскага раёна. Дзяржаўная дапамога ў сувязі з пераездам склала 1 679 рублёў.

Сёлетні план па арганізацыі занятасці супрацоўнікі аддзела выканалі на 288%. З пытаннямі і за кансультацыяй звяртайцеся па тэлефонах: 2-18-94, 2-14-52.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru