Глыбоцкіх школьнікаў запрашаюць на навагоднія ёлкі Мінска, Віцебска і раёна

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Навагодняя праграма з песнямі,  гульнямі,  салодкімі падарункамі і  віншаваннямі  для вучняў, выдатнікаў вучобы гарадскіх, сельскіх школ і раённай гімназіі, якую рыхтуюць супрацоўнікі і выхаванцы Цэнтра дзяцей і моладзі, адбудзецца ў гарадскім Доме культуры 29 снежня.

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі.

Днём раней, 28 снежня,  на навагодняй ёлцы ў Мінску  збяруцца  піянеры-актывісты, удзельнікі  дабрачынных акцый, пераможцы творчых  конкурсаў і праектаў  з усіх рэгіёнаў краіны,  у тым ліку і нашага раёна.

28-29 снежня святочныя пераднавагоднія мерапрыемствы пройдуць у Віцебску. На абласной ёлцы з удзелам губернатара   пабы-
ваюць і  школьнікі Глыбоччыны. Глыбоцкі цэнтр дзяцей і моладзі там  будуць прадстаўляць  Аляксандра Заранка і Валерыя Чаховіч.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru