Інтэрвью з дырэктарам Прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Глыбоцкім раёне

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У першую суботу снежня калектыў Прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Глыбоцкім раёне   адзначае  прафесійнае свята. Адметнасць сёлетняй даты  ў тым, што яна фактычна стала стартам для падрыхтоўкі да саліднага  значнага і важнага стогадовага юбілею, які работнікі страхавой сферы краіны сустрэнуць налета. Вядома ж, што найлепшым калектыўным падарункам ад Прадстаўніцтва  стануць выдатныя  вытворчыя паказчыкі і працоўныя дасягненні.  Пра спецыфіку работы, пра лічбы, працэнты  і людзей, без якіх не было б паспяховага выніку, гаворым  з дырэктарам Таццянай Чаславаўнай САКАЛОЎСКАЙ.

– Якая зона абслугоўвання ў агентаў страхавых Прадстаўніцтва Белдзярстраха па Глыбоцкім раёне?

–У 2010 годзе ў склад  Прадстаўніцтва, акрамя Глыбоцкага, увайшоў суседні Шаркаўшчынскі раён, і ў сувязі з гэтым зона абслугоўвання  значна пашырылася, а калектыў павялічыўся. Цяпер на падведамаснай нам  тэрыторыі пражываюць больш за 50 тысяч чалавек. Іх абслугоўваннем займаецца 41 агент страхавы: 14 працуюць у Шаркаўшчынскім і 27 – у Глыбоцкім раёне. Перад імі пастаўлена  даволі няпростая задача – дайсці і прапанаваць увесь пакет страхавых паслуг кожнаму грамадзяніну, незалежна ад месца яго пражывання.

– Найбольш актыўнымі спажыўцамі паслуг страхавання з’яўляюцца гараджане ці вяскоўцы?

– 55% нашых кліентаў  – жыхары райцэнтра, 45% – сяльчане.

– Якія віды страхавання найбольш запатрабаваныя ў жыхароў Глыбоччыны?

– Найчасцей  грамадзяне страхуюць  нерухомасць – дамы, кватэры, дачы, маёмасць, транспартныя сродкі. У  апошнія гады, у сувязі з частымі прыроднымі катаклізмамі, а цяпер яшчэ і з пандэміяй, узрасла колькасць дагавораў страхавання ад няшчасных выпадкаў, якія афармляюць фізічныя асобы,  стыхійных бедстваў, небяспечных  захворванняў і іншых відаў інфекцый, у тым ліку і каронавірусу.

На 1 кастрычніка 2020 года мы заключылі 18 тысяч дагавораў добраахвотнага страхавання нерухомасці. Па ўсіх  яго відах за 10 месяцаў гэтага года  выплацілі 419 грамадзянам, у якіх здарыліся праблемы, 109 505 рублёў страхавой кампенсацыі.  Па дагаворах абавязковага страхавання  187 жыхароў Глыбоччыны атрымалі 53 тысячы выплат у сувязі з рознымі страхавымі выпадкамі. Многія ўжо рэальна разумеюць, якую небяспеку нясуць паводка, буры,  перанапружанне ў электрасетках, пажары, і што ў  падобных выпадках страхавы поліс – гэта   гарантыя фінансавай абароны і  найлепшы выхад са складаных жыццёвых сітуацый.

– Што параіце жыхарам Глыбоччыны на выпадак захворвання  каронавіруснай інфекцыяй?

– Заключаць дагаворы страхавання і ў выпадку хваробы атрымаць кампенсацыю, якая спатрэбіцца для рэабілітацыі. Калі пачалася другая хваля пандэміі, выкліканая COVID-19, жыхары Глыбоччыны, якія адказна ставяцца да свайго здароўя, актывізаваліся ў плане заключэння дагавораў страхавання. На сёння фізічныя асобы заключылі 115 такіх дагавораў.  Застрахаваць здароўе можна на суму не большую за 5 тысяч рублёў. Страхавы ўзнос у памеры 1% ад страхавой сумы трэба ўплачваць аднаразовым плацяжом адзін раз у год. Калі вы, напрыклад,  аформілі страхавы дагавор на суму 3 тысячы рублёў,  то павінны ўнесці 30 рублёў страхавога ўзносу. Кампенсацыю можа атрымаць той, хто застрахаваў сябе да пачатку захворвання і прадставіў нам адпаведныя медыцынскія дакументы, што пацвярджаюць дыягназ.

У якасці прыкладу, годнага для пераймання, скажу, што некаторыя прадпрыемствы ўжо  аформілі страхавыя дагаворы  на ўсю спісачную колькасць сваіх работнікаў і тым самым  не на словах, а ў рэальнасці паказалі сацыяльную адказнасць і клопат пра людзей, якія там працуюць. Лічу, што такі  вопыт варта пераймаць і іншым кіраўнікам.

– Пандэмія ўнесла карэктывы і ў вашу работу?

–Так. Працаваць стала  больш складана, бо грамадзяне баяцца захварэць, а таму не хочуць кантактаваць са страхавымі агентамі. Але  пры гэтым  рабочыя планы ніхто не адмяняў. І працоўныя паказчыкі трэба не толькі выконваць, але і перавыконваць, бо налета ж юбілей, і мы хочам, каб   Прадстаўніцтва па Глыбоцкім раёне на святочнай урачыстасці  называлі ў ліку лепшых. І ў тым, што калектыў  сёння працуе, не зніжаючы тэмпаў, спраўляючыся з пастаўленымі задачамі  і планамі,  – заслуга кожнага нашага работніка.

– Што хочаце пажадаць сваім калегам у сувязі з прафесійным святам?

– Шчырыя словы падзякі адрасую ўсім агентам страхавым, спецыялістам, якія працуюць на агульны вынік і мацуюць  імідж Прадстаўніцтва.  Лічу сваім абавязкам выказаць павагу ветэранам страхавой службы Ганне Міхайлоўскай, Ганне Януковіч, Валянціне Зяваліч, Надзеі Міцькавец, Ліліі Цяліца, Лёлі Казачок, Дар’і Яцына, Зоі Мірончык, Аляксандры Сямчонак, Ліі Войніч, Галіне Буракевіч. Гэтыя жанчыны – прафесіяналы сваёй справы, якія нястомнай працай закладвалі фундамет стартавай пляцоўкі для будучых пакаленняў, дзяліліся  вопытам, вучылі нас і  цяпер, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, радуюцца нашым поспехам і не забываюць родны калектыў.

Жадаю калегам прафесійнага росту і поспехаў, фінансавай стабільнасці,   пастаянных надзейных кліентаў, узаемаразумення і падтрымкі  калектыву, цярпення, моцы духу, бадзёрасці, аптымізму. Будзьце здаровымі, сагрэтымі любоўю сваіх родных! Жывіце, радуючыся кожнаму дню, і напаўняйце яго святлом і цяплом сваіх сэрцаў!

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru