На Глыбоччыне будуецца жылле за сродкі сямейнага капіталу

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Дзяржаўная праграма фінансавай падтрымкі шматдзетных сем’яў, якія нарадзілі ці ўсынавілі трох і наступных дзяцей, стартавала ў краіне ў 2015 годзе. У Глыбоцкім раёне з пачатку яе дзеяння  мацярынскі капітал аформілі 397 шматдзетных сем’яў, за 11 месяцаў бягучага года –  52 сям’і.

У адпаведнасці з Указам №345 ад 18 верасня 2019 года “Аб сямейным капітале” цяпер сумы  будуць налічвацца не ў доларах, як было  раней, а ў беларускіх  рублях;  па рашэнні райвыканкама выкарыстоўваць  грошы  на паляпшэнне жыллёвых умоў, адукацыю і  аплату медыцынскіх паслуг можна будзе  датэрмінова, не чакаючы, калі дзіцяці споўніцца 18 гадоў; права гэтае атрымалі  не толькі сем’і, якія аформілі мацярынскі капітал пасля 1 студзеня 2020 года, але і тыя, каму ён быў прызначаны раней.

Так,  за 11 месяцаў 2020 года райвыканкам выдаў 85  рашэнняў  сем’ям на датэрміновае выкарыстанне мацярынскага капітала. З іх 63 сям’і  скарысталі грошы на будаўніцтва і рэканструкцыю жылля, у тым ліку 35 сем’яў  пабудавалі і будуюць  новыя кватэры, 13 – на  пакупку  кватэр на другасным рынку, 5  — на  пагашэнне крэдытаў, узятых на набыццё жылля, 3 – на  аплату стаматалагічных паслуг, 1 – на адукацыю.

У гэтым годзе ААТ “ААБ”Беларусбанк”  пералічыў са сродкаў мацярынскага капітала, налічанага  33 сем’ям,  на будаўніцтва кватэр у доме па вуліцы Паўночнай,39  у Глыбокім 461 221 рублёў  47 капеек. Яшчэ 230 тысяч рублёў   сямейнага капіталу будуць накіраваны на будаўніцтва жылля ў 40-кватэрным доме па вуліцы Леніна.

Дзякуючы  дзяржаўнай фінансавай падтрымцы, кватэры з выгодамі ўжо маюць і ў хуткім часе  атрымаюць  19  шматдзетных сем’яў  з  Падсвілля, Мнюта, Пратасаў-Кукроўскіх, Петрунова, Белевіч, Зарубіна, Лаўцоў, Дзеркаўшчыны,  Гваздова, Шчарбоў, Шунеўцаў, Лучайкі, Каралевіч, Плісы, Бортнікаў, аграгарадкоў Марцэбыліна і Ломашы, а таксама з аграгарадка “Дворнава” Шаркаўшчынскага раёна.

Тэрмін дзеяння праграмы падоўжаны да 2024 года.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru