Капітальны рамонт: гарадскі жылфонд абнаўляецца

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Сёлета ў кастрычніку  распачаўся  капітальны рамонт жылога дома па вуліцы Леніна, 138. Кошт работ – каля 700 тысяч рублёў. Гэта  сродкі, выдзеленыя з раённага бюджэту, і грошы, якія адлічваюць на гэтыя мэты самі жыльцы.

На аб’екце  працуюць работнікі генпадраднай арганізацыі ААТ “Трэст Белсантэхмантаж №1” філіяла Наваполацкага мантажнага ўпраўлення,  сантэхнічная і будаўнічая брыгады УП ЖКГ пад кіраўніцтвам прараба Віктара Шышко,  а таксама спецыялісты прыватнага прадпрыемства “Аута”.

Наваполацкія спецыялісты робяць капрамонт інжынерных камунікацый: мяняюць  водаправодныя сеткі,  сістэмы каналізацыі і  ацяплення. Уцяпляюць фасады і рамантуюць балконы работнікі ПП “Аута”. На земляных работах па выпуску камунікацый і ўцяпленні вентыляцыйных шахт заняты   работнікі  УП ЖКГ, якія затым прыступяць  да рамонту даху.  Згодна праекта, дахавае пакрыццё будзе на 50% заменена мяккімі   рулоннымі матэрыяламі.  УП ЖКГ  плануе асвоіць на аб’екце 67 тысяч рублёў.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru