Ці ўсе шпакі з Глыбокага на поўдзень паляцелі?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Аказваецца, не. Адзін застаўся. Ля рэзідэнцыі Вішнёвай Каралевы.

І такога шпака хацелі б мець, несумненна, усе гаспадары вішанек: сядзіць сабе ля шпакоўні і на вішні толькі паглядае, любуецца – і ласавацца глыбоцкай сакавітай ягадкай зусім не збіраецца. Бо з дрэва зроблены.

 З’явілася гэтая птушыная кампазіцыя напярэдадні сёлетняга “Вішнёвага фестывалю”. І вось па якой прычыне. З 16 ліпеня 2020 года ў адпаведнасці з рашэннем Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў шпак звычайны стаў лічыцца прыродным сімвалам Глыбоцкага раёна. А які ж вішнёвы падворак без шпака?  

Адказная работа была даручана майстру па разьбе з дрэва, загадчыку Падсвільскага Дома рамёстваў Валерыю Мацюшонку.

Са шпакоўняй выдумваць не прыйшлося: такі ж домік, але меншых памераў, Валерый Зыгмундавіч рабіў для раённага конкурса “Птушынае наваселле” (праходзіў у 2019 годзе ў рамках свята “Гуляй, Масленіца!”) і стаў пераможцам. 

– Аб’ёмную птушку выразаў упершыню.  У мяне пярнатыя – арлы, совы, ястрабы – былі толькі выразанымі на пано. “Пералапаціў” увесь інтэрнэт, каб знайсці патрэбную “мадэль”. Прыйшлося дадумваць і тое, як будучую птушку замацаваць для зручнай работы з разцом. 

І ўсё ж, зрабіць драўляную птушку – гэта адно, а прыдумаць, як яе пасадзіць, каб не было відно лапак – другое.

– Яны ж тоненькія! Калі ставіць на лапкі, то трэба іх рабіць з дроту і на драцяным каркасе. Немагчыма. А ставіць на стойку без лапак – атрымаецца, прабачце, што пасадзілі на кол. Урэшце спрасціў – мой шпак без лап застаўся.  Абдумваў варыянты, куды пасадзіць. На балкон шпакоўні? Не глядзіцца. На дах!

Стойка, на якой трымаецца шпакоўня, – прыгожая, разьбяная.

– Рабіў на сумленне, па-іншаму не прывучаны. За тыдзень справіўся, –адзначае Валерый Мацюшонак.

– Можа, у такую дабротную “кватэру” і шпачок паселіцца? – жартую. – Калі гэты гаспадар не адгоніць! – усміхаецца майстар.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru