Да ведама Глыбачан: з 1 снежня 2020 года “падрастуць” пенсіі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

З 1 снежня 2020 года будзе зроблены пераразлік усіх пенсій: па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, у выпадку страты кармільца.

Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі.

У адпаведнасці з Указам № 409, працоўныя пенсіі  павялічуцца на 5,4% — з 458 рублёў 25 капеек у лістападзе да 483 рублёў у снежні. Памер павялічанай пенсіі ў выніку пераразліку ў кожнага пенсіянера будзе свой, бо ён залежыць ад стажу, заработнай платы да выхада на пенсію, а таксама ад даплат да асноўнай пенсіі. Сёлета гэта ўжо другі пераразлік працоўных пенсій, першы быў зроблены ў ліпені. Сярэдні памер пенсій па ўзросце з улікам надбавак у снежні складзе 499 рублёў 70 капеек. На гэтыя  выплаты з бюджэту будуць выдзелены 64 мільёны 700 тосяч рублёў

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru