Глыбоцкі рэгіянальны вузел паштовай сувязі ўзначаліў Андрэй Масло

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Андрэй Эдуардавіч родам з вёскі Пад’ельцы Міёрскага раёна. Скончыў СШ№3 у Міёрах, затым – Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж па спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік і кантроль”.  У 2002-2009 гадах  вучыўся ў Сучаснай гуманітарнай акадэміі г. Масквы, атрымаў спецыяльнасць эканаміста. З 2016 па 2017 год праходзіў перападрыхтоўку ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі па спецыяльнасці “паштовая сувязь”.

Працоўны шлях Андрэя Эдуардавіча пачынаўся з пасады бухгалтара  ў сельскагаспадарчым кааператыве “Чарэсы”. У сістэме паштовай сувязі ён з 2006 года. Напачатку быў аператарам сувязі, эканамістам у Міёрскім  раённым вузле паштовай сувязі (РВС), у маі 2011 года ўзначаліў  гэтае прадпрыемства.  З 5 кастрычніка 2020 года  Андрэй Масло прызначаны начальнікам Глыбоцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі РУП “Белпошта”.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru