Школьнікі Глыбоччыны пабывалі на экскурсіі ў сталіцы

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Вучні Карабоўскай школы нядаўна пабывалі на экскурсіі ў сталіцы.

У праграме было наведванне плошчы Якуба Коласа, абеліска-манумента на плошчы Перамогі, які стаў увекавечаным сімвалам подзвіга беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай.

Дзеці разам з настаўнікамі Аксанай Завадскай і Ірынай Баран пабывалі таксама ў  музеі навукі “Элементо”,  у Нацыянальнай бібліятэцы, а на зваротным шляху заехалі ў мемарыяльны комплекс “Хатынь”.

Найбольш зацікавіла дзяцей экскурсія ў па музеі навукі “Элементо”, дзе можна было за ўсё  брацца рукамі, круціць, разбіраць,  выпрабоўваць і, больш таго, стаць удзельнікамі навуковых эксперыментаў. На выставах былі прадстаўлены незвычайныя экспанаты, зробленыя прафесійнымі інжынерамі. У ліку іх  механізмы і прыборы, якія дэманструюць распаўсюджванне гукавых хваляў, катушка Тэсла, з дапамогай якой можна запусціць маланку,  звычайныя, прымацаваныя да сцяны трубы, якія наглядна паказваюць, як перамяшчаецца гук і як на іх можна сыграць мелодыю.  

А яшчэ ў музеі можна было паслухаць  музыку… вуснамі,  пасядзець на цвіках, даведацца пра фізічныя якасці магнітаў,  патрэніраваць сябе з дапамогай драўляных  галаваломак. Час, праведзены з цікавасцю, надоўга замомніцца вясковым школьнікам.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru