Заработная плата работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання павялічыцца

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

З  1 студзеня 2021 года  з улікам запланаванага росту базавай стаўкі ў сярэднім на 9% павялічыцца заработная плата работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання.

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі.

У адпаведнасці з Пастановай Міністэрства працы ад 30 кастрычніка 2020 года №101, памер новай стымулюючай выплаты – за спецыфіку работы —  работнікам бюджэтных арганізацый, занятых у сферы сацыяльнага абслугоўвання, складзе ад 8 да 12%. У рублёвым выражэнні рост заробкаў складзе прыкладна 35-130 рублёў. Атрымаюць  надбаўку ў асноўным тыя, хто працуе ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання і дамах-інтэрнатах. Памер выплат “за асаблівасці прафесійнай дзейнасці” сацыяльным работнікам і  сядзелкам не мяняецца і застаецца на ўзроўні 10% ад аклада работнікаў.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru