Будаўнічыя работы з 2 лістапада вядуць тут работнікі прыватнага сталічнага прадпрыемства “Leomax” ТАА “ЛеаМаксГруп”. Газаэлектразваршчыкі Дзяніс Гурын і Сяргей Карповіч узводзяць цяпер металічныя канструкцыі.

Па словах спецыялістаў, вызначаныя аб’ёмы работ яны выканаюць да канца месяца. Дырэктар ТАА “Наш церамок” Аляксей Захарчонак, які з’яўляецца заказчыкам работ, выказвае спадзяванне, што новы гандлёвы аб’ект адчыніць дзверы для пакупнікоў ужо ў пачатку новага года.

