У пачатку лістапада рабочыя ДРБУ-145 пад кіраўніцтвам майстроў Андрэя Цяліцы і Аляксандра Банькоўскага асфальтавалі тратуарныя дарожкі па Савецкай вуліцы ў раёне Беразвечча.

З 10 чысла брыгада дарожнікаў працуе на вуліцы Піянерскай. Усяго, з улікам двух аб’ектаў, будзе заасфальтавана 575 метраў тратуарных дарожак, на якія пойдзе 83 тоны асфальту.



