У Падсвіллі адкрыўся фірменны магазін “Снедь” Глыбоцкага мясакамбіната

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Размясціўся ён  у будынку былога магазіна Падсвільскага вінзавода ў самым цэнтры гарпасёлка.

У асартыментным пераліку каля 150 відаў каўбасных і мясных вырабаў, якія выпускае  УП “Глыбоцкі мясакамбінат”. Нацэнка на ўсю прадукцыю  — мінімальная. Акрамя мясных, падсвільчане могуць тут купіць таксама хлеба-булачныя вырабы, пірожныя,  торты  Глыбоцкага хлебазавода, розныя напіткі.

Падчас адкрыцця новай гандлёвай кропкі, на якім прысутнічала намеснік старшыні райвыканкама Алена Баравік і вядучы  таваравед УП “Глыбоцкі мясакамбінат” Наталля Макаранка, усе жадаючыя маглі  стаць дэгустатарамі каўбаснай прадукцыі. Магазін “Снедь” працуе ў рабочыя дні з 9.00 да 19.00, у суботу — з 9.00 да 16.00, у нядзелю — з 9 да 15 гадзін. Абслугоўваюць пакупнікоў прадаўцы Людміла Коўзан і Галіна Стэльмах.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru