Юныя турысты Глыбоччыны прынялі ўдзел у спаборніцтвах

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

30 кастрычніка прайшоў адкрыты чэмпіянат па спартыўным арыентаванні  сярод навучэнцаў школ. Яго арганізавалі  і правялі  кіраўнікі гурткоў і  клубаў профільнага накірунку Віцебскага раёна.  Запрашэнне да ўдзелу ў ім атрымалі і  юныя турысты Глыбоччыны.

— Удзел у  спаборніцтве прымалі 28 каманд. Пры падвядзенні вынікаў у камандным заліку  наша каманда ў складзе 16 чалавек  заваявала сёмае месца. У асабістым заліку  ва ўзроставай катэгорыі М12 у тройку лідараў трапіў вучань СШ №1 Данііл Стручкоў, які атрымаў Дыплом  III ступені, гаворыць настаўніца Карабоўскай СШ Аксана Завадская. — Пасля спаборніцтваў  мы адправіліся на экскурсію ў Цэнтр бяспекі, які працуе пры  абласным аддзеле МНС.  Дзеці  пабывалі ў ролі выратавальнікаў, паказалі, як  бы яны дапагалі  пацярпеламу на льдзіне, што адарвалася ад берага, аказвалі першую медыцанскую дапамогу, выклікалі  экстраную службу. Затым яны сфатаграфаваліся на памяць і падзяліліся незабыўнымі ўражаннямі.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru