Пра школьныя музеі Глыбоччыны даведаюцца ў рэспубліцы

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Рэспубліканскі конкурс “Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея” праводзіцца ў тры этапы і разлічаны для  школьнікаў, якія могуць прадстаўляць індывідуальныя і калектыўныя работы ў  намінацыях “Повязь часоў”  і “Крыніцы духоўнасці”.

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі.

— У раённым этапе конкурсу прынялі ўдзел вучні Псуеўскай і Шунеўскай БШ, Празароцкай, Залескай, Удзелаўскай, Падсвільскай, Азярэцкай і СШ №1 горада, якія прадставілі 9 работ у дзвюх узроставых катэгорыях да і пасля 14 гадоў. Пераможцамі раённага этапу ў намінацыі “Повязь часоў” сталі творчы калектыў Псуеўскай БШ (1 месца), Мікіта Грыцкевіч з СШ №1 (1 месца), Дар’я Аўласёнак і Кацярына Фядзьковіч (Празароцкая СШ, 2 месца). У намінацыі “Крыніцы духоўнасці” пераможцамі прызнаны індывідуальныя работы Паўла Катовіча  з Залескай СШ і Паліны Рудак з Падсвільскай СШ (1 месца), Дар’і Апяцёнак і Дар’і Лаўрыновіч з Удзелаўскай СШ, вучаніцы  СШ№1 Анастасіі Шаурка (2 месца),  Анастасія Галубёнак з Шунеўскай БШ і Павел Шынкевіч з Азярэцкай СШ (3 месца). Лепшыя работы былі адпраўлены на абласны этап конкурсу, вынікі якога ўжо падведзены.

— У намінацыі “Крыніцы духоўнасці” 1 месца заваявала Паліна Рудак. Дыпломамі  II ступені ў намінацыі “Повязь часоў”  адзначаны работы  Дар’і Аўласёнак і Кацярыны Фядзьковіч, Паўла Катовіча, III ступені – калектыўная работа вучняў Псуеўскай БШ. Работы названых аўтараў і вучнёўскага калектыву, пераможцаў абласнога этапу конкурсу, будуць прадстаўляць Глыбоччыну на рэспубліканскім этапе,  — сказала дырэктар Цэнтра дзяцей і моладзі Зоя Касцюкевіч.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru