Жыхары Глыбоччыны далучыліся да экалагічнай акцыі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Экалагічная кампанія «Обустроим малую родину»,  аб’яўленая ў рамках правядзення Года малой радзімы Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь яшчэ ў 2018 годзе, працягваецца і сёлета. З 2 кастрычніка па 2 лістапада 2020 года  ў Віцебскай вобласці праходзіць месячнік па пасадцы дрэў і кустоў у населеных пунктах і навядзенні парадку на зямлі. Далучыліся да глабальнай экалагічнай акцыі і жыхары Глыбоччыны.

Цудоўную традыцыю– штогод восенню займаюцца ўборкай лесу – на мінулым тыдні прадоўжылі моладзь Глыбоччыны і актывісты  ГА «БРСМ». Маладыя людзі правялі акцыю “Чысты лес”, арганізаваную Глыбоцкім доследным лясгасам.

– Наша моладзь адказна аднеслася да прапановы навесці парадак у лесе. У гэтым годзе мы ачышчалі ад смецця тэрыторыю ва ўрочышчы Барок. Удзельнічалі прадстаўнікі працоўных калектываў Глыбоцкіх мясакамбіната, МКК, хлебазавода, камбікормавага завода, аддзела Дэпартамента аховы, аддзела па адукацыі райвыканкама, аддзела па надзвычайных сітуацыях, міжраённага  вузла паштовай сувязі, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, – расказвае удзельніца экалагічнай акцыі, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Працук. – Радуе тое, што смецця становіцца менш. Хай так будзе і далей. Той, хто хоць адзін раз з намі папрацаваў, ніколі не будзе смеціць. Глыбоцкаму доследнаму лясгасу мы ўдзячны за добрую арганізацыю мерапрыемства: нам і транспарт быў прадастаўлены, і мяшкі для смецця.

 Шкада, што такія экалагічныя акцыі па навядзенні чысціні ва ўрочышчы Барок усё яшчэ неабходныя. Чыста там, дзе не смецяць… Да месячніка па асенняй пасадцы дрэў і кустоў у населеных пунктах і навядзенні парадку на зямлі далучыліся і ўстановы культуры  горада. Ля рэзідэнцыі Вішнёвай каралевы работнікі Глыбоцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці пасадзілі вішні, дасадзілі вішнёвыя дрэўцы і ў сваёй алеі, якую заклалі ў 2013 годзе. З’явілася такая ж алея і каля Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі: праз колькі гадоў бялюткая квецень і сакавітая ягада будуць радаваць іх гаспадароў-бібліятэкараў і завабліваць чытачоў.

Папаўненне і ў мосарскім скверы сям’і.

На тэрыторыі культурна-дэндралагічнага комплексу вёскі Мосар у лістападзе мінулага  года ў рамках экалагічнай кампаніі «Обустроим малую родину» быў закладзены сквер сям’і. У той дзень удзельнікі акцыі – шматдзетныя сем’і Глыбоччыны – пасадзілі кляновую алею.

Сёлета сквер сям’і папоўніўся новымі насельнікамі. 10 маленькіх клёнікаў, прадастаўленых Глыбоцкім доследным лясгасам, занялі свае месцы. Першымі дрэўца – сімвал сямейных каштоўнасцей і традыцый – пасадзіла маладая сям’я Рамана і Дар’і Капшуль.

– Актыўная, бо ўдзельнічае ў многіх праектах ГА “БРСМ”, ініцыятыўная, цудоўная маладая сям’я, якая будзе расці і, спадзяёмся, стане шматдзетнай, – прадставіла на пачатку добрай справы ўсім прысутным Рамана і Дар’ю галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Працук. З’явіліся свае клёнікі і ў музейшчыкаў – да месячніка па азеляненні і добраўпарадкаванні далучыліся  работнікі раённага гісторыка-этнаграфічнага музея і культурна-дэндралагічнага комплексу вескі Мосар.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru