Клубу ветэранаў “Маналіт” – 35 гадоў! Урачыстасць з нагоды гэтай даты адбылася ў гарадскім Доме культуры 1 кастрычніка

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Павіншаваць  маналітаўцаў з прыгожай юбілейнай датай прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Карніловіч, старшыня раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Міхаіл Чарапкоўскі, старшыня раённага савета ветэранаў, актыўны ўдзельнік народнага хору “Маналіт”, аўтар вершаў і гумарэсак Уладзімір Развадоўскі і прыхільнікі творчасці  маналітаўцаў.

У той дзень  віноўнікі ўрачыстасці атрымлівалі граматы, падзякі, кветкі, словы віншаванняў, музычныя падарункі. У канцэртнай праграме  выступілі мастацкі кіраўнік народнага хору “Маналіт” Тамара Калантай, салісты Тадэвуш Бельскі і Мечыслаў Раманчук, Леаніла Сабыніч, Святлана Баброўская і Святлана Малей, Браніслаў Грамакоўскі, вакальныя мужчынская і жаночая групы “маналітаўцаў”.

Пра святочную падзею чытайце ў бліжэйшых нумарах “Весніка Глыбоччыны”.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru