На вуліцы Піянерская ў Глыбокім з’явіўся тратуар

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

З 26 верасня работнікі  УП ЖКГ пад кіраўніцтвам майстра Мікалая Сіманковіча працуюць на добраўпарадкаванні  вуліцы Піянерскай.

– Укладку бардзюрнага і дарожнага каменя яны пачалі  ад аўтастаянкі  па вуліцы Камуністычнай  у бок развілкі з вуліцай Камсамольскай.

13 верасня на аб’екце кіпела работа: працавалі тры адзінкі тэхнікі і  будаўнічая брыгада УП ЖКГ пад кіраўніцтвам Алега Вашчонка.

– Працягласць  тратуара па Піянерскай – 375 метраў. Работы нам  засталося на  дзень: трэба дакласці бардзюры,  падсыпаць, падліць прыступкі каля дамоў, якія па ўзроўні аказаліся ніжэй дарожнага насыпу і зрабіць зручнымі выезды для аўтамабіляў прыватнікаў ад гаражоў на праезджую частку, –  гаворыць брыгадзір. – На завяршальным этапе добраўпарадкавання працавалі Валерый Артамонаў, брыты Аляксей і Анатоль Ледаховічы, Аляксандр Рыжанькі, Юрый Шышко, Дзмітрый Раманоўскі і  Андрэй Плескачэўскі. Затрымкі няма, бо трактар падвозіць   бардзюрныя ўпакоўкі, МАЗ – пясок для падсыпкі, а ў кожнага з нас – свой участак работы.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru