Covid-19: сітуацыя ў Глыбоцкім раёне стабільная

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

За мінулы месяц завершаны бягучы рамонт сістэмы падачы кіслароду ў інфекцыйнае аддзяленне Глыбоцкай райбальніцы, на які са сродкаў раённага бюджэту было выдзелена 45 тысяч рублёў. Цяпер тут гатовы да работы 16 кропак кіслароднай даступнасці.

Глыбокае.

– На 14 верасня ў інфекцыйным аддзяленні  райбальніцы  знаходзіліся тры пацыенты з пнеўманіямі і чатыры – з пацверджаным дыягазам “covid-19”. Трое з іх – жыхары суседніх раёнаў і адзін пацыент  з Глыбоцкага. Сярод хворых – тры мужчыны ўзростам 40, 59 і 68 гадоў і адна 61-гадовая жанчына. Стан здароўя ўсіх  пацыентаў  здавальняючы, ніхто з іх у кіслароднай падачы не мае патрэбы – гаворыць галоўны ўрач УАЗ “Глыбоцкая ЦРБ” Вячаслаў Сабыніч. – Пра другую хвалю захворваемасці ў раёне мы не гаворым, сітуацыя пакуль стабільная і падкантрольная, тым не менш, трэба быць гатовымі да ўсяго. Каб засцерагчыся ад небяспечнай інфекцыі, прашу ўсіх жыхароў Глыбоччыны карыстацца маскамі і захоўваць сацыяльную дыстанцую ў шматлюдных месцах.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru