Залатая восень дары прыносіць

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Восень –  багатая пара для  працалюбівых сяльчан і гараджан, якія шчыруюць на агародах, у садах і ў лясах.

Пасля цеплага дожджыку, які прайшоў напрыканцы жніўня і летняй прыпаркі,   пайшлі ў рост грыбы, а за імі паспяшылі  ў лес  гаспадары і гаспадыні, каб назбіраць  для супу, для кансервацыі ці на продаж.

Глыбачанка Таццяна калісьці працавала ў вінцэху Падсвільскага завода.  Яна ўжо 28 гадоў як на пенсіі, здаецца, магла б і адпачыць, але, нягледзячы на  ўзрост, дома яе не знайсці.

– У лесе ягады, грыбы, а я сядзець буду, час марнаваць? Падумаеш  83 гады. Бяру з сабой “запасную нагу” і – ў лес. На “паляванне” за грыбамі я  адпраўляюся ў Чорны ручэй: месца гэта недалёка ад горада і туды можна пад’ехаць на гарадскім аўтобусе. Што сабяру – ў нядзелю і прадам.  Капейка да пенсіі ня лішняя ды і з людзьмі пабуду, пагавару. Пра сябе я таксама не забываю: сушу грыбы на зіму, а затым вару з іх поліўку – смаката атрымліваецца! – кажа жанчына.

На гэтым рынку Таццяна прадавала падбярозавікі,  баравічкі, лісічкі. Калі ўсё адным  вядром, то за 20 рублёў, калі невялікімі купкамі, то кошт розны ў залежнасці ад яе велічыні і гатунку грыбоў:  па 7,  13, 15 рублёў.

Як толькі пачынаецца восень, кожную нядзелю едзе на рынак і Чэсь з Латыгалі. Ён прапануе пакупнікам зерне, чырвоныя бурачкі, цыбульку, яблыкі – усё свежае, з любоўю вырашчанае сваімі  рукамі.

– Часлаў Часлававіч мае зямлю, трактар, якім свае соткі апрацоўвае і людзям дапамагае. Ён сее зерневыя, бульбу садзіць. Ён у нас і пчалавод, і паляўнічы. Пастаянна дапамагае ў наведзенні парадку ў вёсцы і  на могільніку. Па ўласнай ініцыятыве даглядае тэрыторыю ля помніка загінуўшым у Латыгалі: пасадзіў там елачкі,  падкашвае. Што ні папросіш – ад слова паможа, шчыры, працалюбівы чалавек, – гаворыць пра Часлава Часлававіча  старшыня Карабоўскага сельвыканкама Яўген Татун.

Ну а я скажу, што ў гэтага прадаўца ёсць свае пастаянныя пакупнікі, бо ўмее ён да людзей па людску адносіцца: і тавар прапануе, і пагаворыць, і запакуе, і пажартуе.

Хто дбае, той і мае – сцвярджае народная прымаўка, таму і кіпіць восенню работа на палетках, у садах, у лесе…

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru