Работнікі Глыбоцкай ЖКГ адрамантавалі гарадскія лаўкі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Гарадская гаспадарка  – справа даволі клопатная і каб даваць ёй рады, своечасова рамантаваць, фарбаваць, абнаўляць, падкашваць, асфальтаваць, трымаць усё ў  парадку і чысціні, трэба не малыя фінансавыя затраты і адпаведныя  людскія рэсурсы.

У жніўні, напрыклад, работнікі УП ЖКГ звезлі на тэрыторыю прадпрыемства на так званы прафілактычны  агляд, каля 30 лавак, якія стаялі ў грамадскіх месцах горада.

– Лаўкі, на якіх любяць адпачываць глыбачане каля набярэжнай возера Кагальнае, у Парку Перамогі, у  гарадскіх скверах у любое надвор’е стаяць пад адкрытым небам, таму не дзіва, што з цягам часу  драўляныя планкі прагніваюць, фарба выгарае і лускаецца. Каб не губляўся іхні і навакольны эстэтычны выгляд, мы перыядычна, у планавым парадку,  рамантуем іх, – кажа  Уладзімір Глябкоўскі.

Ён разам з калегамі Іосіфам Несцяронкам і Мікалаем Чарапкоўскім у жніўні даводзілі  да ладу  ўсе лаўкі, якія патрабавалі рамонту. 9 верасня абноўленыя, пафарбаваныя яны ўжо занялі свае звычайныя  месцы ў розных куточках горада.

Хочацца  сказаць, што тэрмін іх эксплуатацыі у многім залежыць не толькі ад прыродных умоў, але і нашых адказных адносін да ўсяго зробленага і створанага. Таму давайце, незалежна ад узросту, будзем   гаспадарамі ў сваім горадзе, выхаванымі і культурнымі людзьмі, якія беражліва і акуратна, як да сваёй, дамашняй, адносяцца да гарадской маёмасці,  паважаюць чужую працу і цэняць усё зробленае для камфорту пражывання.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru