Раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Сабяром партфель у школу”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Удзел у гэтай  рэспубліканскай акцыі  прыняла  раённая арганізацыя Беларускага Таварыства  Чырвонага Крыжа (РА БТЧК).

Ірына Кучарава (другая справа), разам з валанцёрамі і вучнямі пачатковых класаў раённай гімназіі, якім дапамаглі сабраць партфелі ў школу.

– А дапамаглі мне ў гэтым ураджэнка Глыбоччыны, індывідуальны прадпрымальнік Алена Сапель і  актывісты-валанцёры – настаўніца раённай гімназіі Лідзія Раманчук са сваімі  дзевяцікласнікамі. У рамках праекта “Роўны дапамагае роўнаму”, у якім яны ўдзельнічаюць не першы год, гімназісты збіралі неабходныя для школы канцылярскія тавары  дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў. Рукзачкі, якія прадставіла Алена, з канцылярскімі наборамі мы ўручылі першакласніцы Анечцы Палянінай і вучням 3 класа,  Максіму і Маргарыце Доўгім. Шчыры дзякуй  і дарослым, і дзецям,  у сэрцах якіх жыве дабрыня і спагада, – сказала старшыня РА БТЧК Ірына Кучарава.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru