У дзіцячым садку №4 праведзены работы па рамонце і добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У жніўні  ў дзіцячым садку №4  праведзены работы па рамонце і добраўпарадкаванні  прылягаючай тэрыторыі.

Было
Было

– Вясной у нашым садку пабываў старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі і згадзіўся з тым, што стары асфальт,  паламаны, патрэсканы, урослы ў траву ад часу патрабуе замены. Па рашэнні райвыканкама на правядзенне рамонтных работ з раённага бюджэту было выдзелена 19  тысяч 90 рублёў. Непасрэднай  арганізацыяй, закупкай матэрыялаў, кантролем за якасцю выканання работ займаўся інжынер па рамонце абсталявання будынкаў і збудаванняў Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў  Міхаіл Бабіла.

Было
Стала

Асфальтавалі тэрыторыю  дашкольнай установы работнікі ДРБУ-145. З улікам зробленага наш садок відавочна “памаладзеў”. Новы асфальт пакладзены на дваровай тэрыторыі, заасфальтаваны ўсе дарожкі, па якіх ходзяць дзеці, падрамантавана  абсталяванне на  гульнёвых пляцоўках, аформлены новыя куточкі і зоны для адпачынку і рухомых гульняў выхаванцаў. Ну а работнікі садка пастараліся, каб  у нас было ярка і колерна, таму з ахвотай садзілі і даглядалі кветнікі, – гаворыць загадчыца дзіцячага садка №4 Аксана Гольдэрбайн. – Абнаўленню, пра якое яшчэ нядаўна мы маглі толькі марыць, рады і мы, і дзеткі, і іх бацькі. Мы ўсе сыходзімся ў думцы, што прыгажосць не толькі дорыць добры настрой, але і выхоўвае ў дзяцей пачуццё эстэтыкі. Шчыра дзякуем раённаму выканаўчаму камітэту за аказаную нам  фінансавую дапамогу, аддзелу па адукацыі – за хутка і якасна выкананую работу, а таксама за высокую ацэнку зробленага нашым калектывам з вашай падтрымкай.

Стала

Нагадаю, што на жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі  калектыў дзіцячага сада №4 быў  быў адзначаны Падзякай Глыбоцкага райвыканкама за высокі ўзровень падрыхтоўкі да новага навучальнага года.

Стала
Стала

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru