Аб летнім аздараўленні школьнікаў Глыбоцкага раёна

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У арганізацыі вольнага часу і летняга адпачынку школьнікаў,  сёлета, як і кожны год, акрамя бацькоў, прафсаюзных камітэтаў прадпрыемстваў і арганізацый актыўны ўдзел прымала і дзяржава.

Аб гэтым яскарава гавораць вынікі аздараўленчага перыяду, арганізацыяй якога ў раёне  займаліся вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні райвыканкама  Валянціна Морхат,  метадысты вучэбна-метадычнага  кабінета, спецыялісты дзіцячай спартыўнай школы.

– Гэтым летам працавалі лагерныя змены для дзяцей з дзённым прыбываннем, арганізаваныя  на базе 15 школ раёна, у якіх адпачылі 425 вучняў. 50 школьнікаў з Падсвільскай, Карабоўскай і  СШ №1 горада  спалучалі і працу, і адпачынак. Яны рамантавалі мэблю і класы, працавалі на прышкольных участках, займаліся праполкай і добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Усе 475дзяцей знаходзіліся на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Так, на кожнага з 425 адпачываючых у лагеры дзённага прыбывання дзяржаўная датацыя складала 85 рублёў, у лагеры працы і адпачынку – па 93 рублі, – дае фінансавую раскладку Валянціна Морхат.

– Працавала  9-дзённая змена  кругласутачнага прыбывання ў аздараўленчым лагеры “Раднічок” у Івесі, арганізаваная  раённым аддзелам па адукацыі сумесна з Глыбоцкім РАУС. Для 40 навучэнцаў тут былі арганізаваны мерапрыемствы гульнёвай, патрыятычна-выхаваўчай, культурна-масавай накіраванасці. Кошт пуцёўкі склаў 182 рублі, з якога  88 рублёў была дзяржаўная датацыя  на кожнага падлетка, а астатнія грошы заплачаны  са сродкаў раённага бюджэту.

Згодна з рашэннем Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта  №516 ад 15 мая 2020 года “Аб арганізацыі аздараўлення і занятасці дзяцей у аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагерах у летні перыяд 2020 года” з раённага бюджэту выдзелена 16 тысяч рублёў на даплату за пуцёўкі дзецям-інвалідам, сіротам і дзецям, якія засталіся без папячэння бацькоў, дзецям, якія знаходзяцца на ўсіх відах прафілактычнага ўліку, – гаворыць метадыст Алена Цішонак.

Акрамя гэтага ў “Раднічку” былі арганізаваны тры лагерныя змены кругласутачнага знаходжання працягам па 18 дзён кожная, дзе адпачылі 155 школьнікаў.  Кошт пуцёўкі ў залежнасці ад узросту склаў ад 382 рублёў 50 капеек да 400 рублёў 50 капеек. Дзяржаўная дапамога на кожнага  дзіцяці    склала 205 рублеў, астатнія грошы  аплацілі бацькі.

У лагерах ведамаснага падпарадкавання адпачылі 15 дзяцей. Для 124-х  чалавек лета  ператварылася ў пятую працоўную чвэрць.

– Для жадаючых працаваць былі арганізаваны 4 студэнцкія атрады, у якіх былі задзейнічаны 44 падлеткі. У адпаведнасці з заканадаўствам,  сельгаспрадпрыемствы, Глыбоцкі доследны лясгас заключылі з імі працоўныя дагаворы і за выкананую работу плацілі грошы. 55 старшакласнікаў  былі набраны ў працоўныя аб’яднанні, яшчэ 25 чалавек працаўладкаваныя ў індывідуальным парадку.  Думаю, што атрыманы першы працоўны вопыт і  навыкі маладым людзям спатрэбяцца ў жыцці,  а грошы, заробленыя летам,  дапамогуць  ажыццявіць раней задуманае, – сказала Алена Норбертаўна.

Летнім аздараўленнем школьнікаў  займаліся і спецыялісты  раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Тут былі арганізаваны дзве 18-дзённыя змены. Курс аздараўлення і спартыўнай загартоўкі прайшлі 165 чалавек:  95 – у чэрвені, 70 – у жніўні.

– Са 165 вучняў, што адпачывалі ў нашым лагеры, 162 –  выхаванцы  спецыялізаваных вучэбных спартыўных устаноў. Харчаванне для ўсіх было бясплатным.  Усяго на аздараўленне са сродкаў рэспубліканскага бюджэту было  выдзелена 15 тысяч 675 рублёў, – патлумачыла намеснік дырэктара ДЗЮСШ Лілія Гапоненка.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru