Бесперабойная і бяспечная работа прадпрыемства – наша галоўная задача

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У сістэме газавай гаспадаркі Глыбоччыны Уладзімір  Радзюш працуе 23 гады. Працоўную біяграфію дыпламаваны фізік-матэматык пачынаў слесарам,  затым быў прызначаны  інжынерам, цяпер  узначальвае  вытворча-тэхнічны сектар ВУ “Глыбокаегаз”. Два з лішнім дзесяцігоддзі працы на адным прадпрыемстве  далі вынік: Уладзімір Мікалаевіч, па словах дырэктара Пятра Арлоўскага, з’яўляецца адным з  найбольш адказных граматных і вопытных спецыялістаў.

Загадчык вытворча-тэхнічнага сектара ВУ “Глыбокаегаз” Уладзімір Радзюш

–За гэтыя гады ў газавай сферы раёна адбыліся даволі аб’ёмныя і  пазітыўныя  зрухі. Мяркуйце самі: у 1997 годзе, калі я толькі прыйшоў на працу,  на абслугоўванні  прадпрыемства знаходзілася ўсяго 11,6 кіламетраў  сетак звадкаванага газу, а цяпер  – 283,5 кіламетраў сетак прыроднага, якога тады ў раёне і ў паміне не было, – гаворыць Уладзімір Мікалаевіч. – Пры мне ў 2004-м  пачалася газіфікацыя Глыбокага.  У тым годзе было пабудавана 20,9 кіламетраў сетак прыроднага газу, 1776  кватэр  пераведзены са звадкаванага на прыродны  газ. Пазней прыродны газ прыйшоў на прамысловыя прадпрыемствы,у арганізацыі і ўстановы горада. Ім сталі ацяпляцца  шматкватэрныя  жылыя  дамы   ў розных мікрараёнах Глыбокага. Калі казаць пра дзень сённяшні, то за 8 месяцаў бягучага года ўведзены ў эксплуатацыю 2,4 кіламетра  “прыроднага” газаправода, з іх 1,5 кіламетра – вулічны  газаправод у  прыватным сектары г.п. Падсвілле. На стадыі будаўніцтва знаходзіцца  газаправод  працягам 5,2 кіламетры ў вёсцы Мярэцкія. Мова статыстыкі гаворыць, што цяпер у раёне 9 597 спажыўцоў звадкаванага базу, з іх 9 125 – карыстаюцца балонным, а 472 спажыўцы – звадкаваным газам з рэзервуарных установак.  На 1 жніўня на Глыбоччыне налічвалася  6 965 спажыўцоў прыроднага газу, з якіх 3 373 спажыўцы – гэта прыватныя домаўладальнікі, 885 – жыхары шматкватэрных жылых дамоў, у большасці у мікрараёне Паўночным, дзе ўстаноўлены індывідуальныя сістэмы ацяплення і яго рэгуліроўкі.

Гэта дадзены па рабоце прадпрыемства ўвогуле. Калі гаварыць  канкрэтна пра  вытворча-тэхнічны сектар, то ў ім  усяго двое супрацоўнікаў: Уладзімір Радзюш  і  інжынер Дзмітрый Мазынскі. На міні-калектыў “штабістаў”  ускладзены  далёка не мінімальныя абавязкі.  Распрацоўка планаў газіфікацыі і перавода кватэр са звадкаванага на прыродны газ, устаноўка прыбораў  уліку расходу газа, пааперацыйны кантроль за аб’ектамі, якія будуюцца, падрыхтоўка адказаў на запыты аб тэхнічнай магчымасці газіфікацыі аб’ектаў, з якімі звяртаецца раённны выканаўчы камітэт, тэхнічны нагляд  за выканананем тэхнічных патрабаванняў, закладзеных у праектнай дакументацыі, зацверджанне актаў прыёмкі аб’ектаў,  падрыхтоўка загадаў аб уводзе іх у эксплуатацыю,  урэзцы  ў агульную газавую сетку і аб пуску газа ў газавыкарыстальнае абсталяванне, а таксама справаздач і статыстычнай інфармацыі па эксплуатацыі сістэм – за ўсё гэта ў адказе Уладзімір Радзюш і  Дзмітрый Мазынскі.

–Акрамя гэтага мы распрацоўваем мерапрыемствы па павышэнні якасці абслугоўвання сістэм  газазабеспячэння і  іх тэхнічным пераўзбраенні. Фарміруем зводную заяўку на матэрыялы і абсталяванне, кантралююем іх паступленне і  размеркаванне па раёнах газазабеспячэння.   Праводзім работы па тэлеметрыі рэзервуарных установак звадкаванага газа, што дазваляе кантраляваць работу газавага абсталявання на адлегласці са стацыянарнага пункта. Сёлета будуць аснашчаны дзве ўстаноўкі ў Ломашах і Дзеркаўшчыне, у наступным – у Прошкава. Ужо распрацавалі план работы на 2020-2025 гады, які прадугледжвае на працягу пяці гадоў  рамонт, замену, мадэрнізацыю газавага абсталявання, якое мае пэўны тэрмін эксплуатацыі,  газіфікацыю новых аб’ектаў ў горадзе і ў сельскіх населеных пунктах, – пералічвае зробленае і планы на перспектыву мой суразмоўца. – Але галоўны і самы важны  наш і абавязак усяго калектыву   –  бесперабойная і якасная  работа прадпрыемства, у якой  у роўнай  ступені зацікаўлены і адміністрацыя, і кожны супрацоўнік.

Уладзімір Мікалаевіч віншуе калег з прафесійным святам,  жадае  ім  здароўя,  устойліва стабільнай  работы,  дабрабыту і ўдзячных за нашу работу спажыўцоў.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru