З 10 верасня ў Цэнтры дзяцей і моладзі будуць працаваць 15 гурткоў і аб’яднанняў па інтарэсах.

У іх ліку – гурткі музычнай накіраванасці: “Freedom”, “Кропелькі”, “Салавейкі” і “Мелодыя” пад кіраўніцтвам Аксаны Сініца і Юліі Лаўрыновіч; “Дэкаратыўны дызайн” і “Чароўны лапік” Ірыны Пачкоўскай; “Забаўляльныя гульні” Святланы Місевіч; “Шахматы” – Васіля Сінькевіча і “Шашкі” – Дзмітрыя Лук’янёнка; “Юныя турысты” Андрэя Дроня і “Спачан з элементамі спартыўных гульняў” Анатоля Шарковіча, таксама вядомы і папулярны ўзорны тэатр моды “Аліса” Аксаны Шпакавай.

Акрамя гэтых, ужо добра вядомых, гурткоў, сёлета пачнуць работу і новыя. “Танцавальны” – для вучняў 1-2 класаў пад кіраўніцтвам Кацярыны Чарапкоўскай, “Верталёт” – для юных журналістаў, які вядзе Рагнеда Юргель, і “Выяўленчае мастацтва” Алесі Федаровіч.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па адрасе: 1-ы Савецкі завулак,4 ці па тэлефоне 5-03-02, альбо ў групе “Вконтакте” – “Страна детства” htts://vk. com/cdim.strana.detstva.