Урачыстасць з нагоды прафесійнага свята газавікоў

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Яна прайшла ў актавай зале ВУ “Глыбокаегаз” 3 верасня. На мерапрыемстве прысутнічалі работнікі  Глыбоцкага, Докшыцкага і Пастаўскага раёнаў газазабеспячэння, аб’яднаных у адно вытворчае ўпраўленне  “Глыбокаегаз”.

Павіншаваць  работнікаў газавай сферы з прафесійным святам, якое супала з важкай і значнай  датай 60-годдзя з дня заснавання вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблгаз”, прыйшлі старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі, намеснік генеральнага дырэктара УП “Віцебскаблгаз”, дырэктар філіяла “АйТиГаз” Уладзіслаў Васільеў, дырэктар ВУ “Глыбокаегаз” Пётр Арлоўскі.

Прысутным быў прадэмантраваны відэафільм, які пакаказаў самыя адметныя старонкі гісторыі станаўлення, развіцця, стабільнай і  паспяховай работы УП “Віцебскаблгаз”. Затым пачалася цырымонія ўзнагароджання, з пажаданнямі, граматамі,падзякамі і кветкамі. Ушаноўвалі ветэранаў працы і цяперашніх работнікаў  газавай сферы. У іх ліку былі электрагазазваршчык V разрада Сяргей Брыцік, кантралёр V разрада Ірына Грынь, інжынер вытворча-тэхнічнага сектара Дзмітрый Мазынскі.

Закончылася мерапрыемства  дакладам аб выніках зробленага за 8 месяцаў, якія падвёў  дырэктар ВУ “Глыбокаегаз”  Пётр Арлоўскі.

Больш падрабязны  матэрыял  чытайце ў  № 73 газеты “Веснік Глыбоччыны” за  9 верасня.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru