Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуе з Днём ведаў

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Дарагія сябры!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

1 верасня  асаблівае свята – добрае, светлае, аптымістычнае. З яго пачынаецца дарога ў цудоўны свет, які дорыць радасць пазнання і бескарыслівай дружбы.

Адукацыя – той надзейны фундамент, на якім будуецца дабрабыт дзяржавы. Задача школы – не толькі ўзброіць навучэнцаў сучаснымі дасягненнямі навукі і культуры, але і выхаваць іх грамадзянамі сваёй Айчыны. Глыбокія веды неабходна спалучаць з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, абапіраючыся на сапраўдныя каштоўнасці.

Выказваю сардэчную ўдзячнасць усім работнікам адукацыі за штодзённую нястомную працу, прафесійнасць, чуласць і душэўную цеплыню, якую вы шчодра дорыце сваім вучням.

Упэўнены, што новы навучальны год стане для ўсіх, хто сядзе за школьныя парты, часам вялікіх поспехаў і перамог!

Ад усёй душы жадаю школьнікам працалюбства, дапытлівасці розуму. Педагогам – творчага гарэння, пастаяннага пошуку, а бацькам – гонару за сваіх дзяцей.

З Днём ведаў, сябры! У добры шлях!

Старшыня Глыбоцкага раённага
выканаўчага камітэта А.М.Шубскі

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru