Віктару Антонавічу Ламаку, стваральніку Глыбоцкага дэндралагічнага сада , – 110 гадоў

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

“Планета ў мініяцюры” – так называюць  дэндралагічны сад Глыбоцкага доследнага лясгаса, адну са славутасцяў  прыроды нашага краю.

Асабістыя рэчы лесавода і карціна мастака Дзмітрыя Літвінскага “Заснавальнік дэндралагічнага сада В.А. Ламака” захоўваюцца ў фондах гісторыка-этнаграфічнага музея.

Усяго два з паловай кіламетры ў накірунку Полацка: і заміж шумнай цэнтральнай гарадской плошчы – цудоўны востраў спакою і прыгажосці, любімае месца адпачынку нашых жыхароў.

З 1951 года, на працягу пяцідзесяці гадоў у доміку пад нумарам 16 “Б” па вуліцы М. Горкага, што ў Глыбокім, жыў выдатны лесавод, стваральнік аднаго з шэдэўраў нашага краю – дэндралагічнага саду.

Наўкол дрэвы, дрэўцы, кусты і кусцікі з дзіўнымі лістамі, яркай квеценню. Ля кожнага зялёнага незнаёмца – таблічкі-назвы, каб па “імені” прывітаць гасцей з самых розных куточкаў зямлі. Гэта “планета ў мініяцюры” – справа жыцця Віктара Антонавіча Ламакі, інжынера па лясных культурах Глыбоцкага доследнага лясгаса.

Фотаздымкі з альбома, падрыхтаванага ў тым ліку і В.А. Ламака.

І сёння, 29 жніўня, нашаму вядомаму лесаводу, Ганароваму грамадзяніну Глыбоцкага раёна спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння. Ёсць нагода яшчэ раз згадаць пра слаўнага чалавека, які любіў лес і прыгажосць.

Узнагароды В.А. Ламака.

Больш падрабязна чытайце ў суботнім нумары газеты.

Фотаздымкі і дакументы, якія захоўваюцца ў Глыбоцкім доследным лясгасе.

Адна з вуліц Глыбокага названа ў гонар стваральніка дэндралагічнага сада.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru